Фестывальны Віцебск прымае першых гасцей "Славянскага базару"

9 июля 2018

Акрэдытацыі на XXVII Міжнародны форум ужо атрымалі без малога 2 тысячы чалавек. Сярод першых тэхнічныя службы, журналісты, творчыя калектывы. Сярод зорных гасцей спявачка Зара. Менавіта яна сёння вечарам першай выступіць на галоўнай сцэне фестывалю - у Летнім амфітэатры. У праграме "Мір вашаму дому" возьмуць удзел і спецыяльныя госці.

У гэтыя хвіліны ў Музеі гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча праходзіць прэзентацыя выставы "Восіп Цадкін. Вяртанне". Выбітны скульптар мінулага стагоддзя - яркі прадстаўнік Парыжскай школы. Яго малой радзімай з'яўляецца Віцебск.