Фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" працягвае серыю музычных сустрэч

18 февраля 2016

"Уладзімір Співакоў запрашае..." Міжнародны фестываль працягвае серыю музычных сустрэч. Сёння ў Магілёве маэстра прапаноўвае праграму "Час Баха". А ўчора знакаміты скрыпач і дырыжор сустрэўся з таленавітай моладдзю. Дыялог аб прафесіі, мастацтве і жыцці гучаў у Беларускай акадэміі музыкі.

Па выніках сустрэчы маэстра вылучыў некалькі імёнаў маладых музыкантаў, якім гатовы аказаць падтрымку.