Фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" праходзіць у Гомелі

17 мая 2017

Гомель на некалькі дзён стаў сталіцай тэатральнага мастацтва. У горадзе праходзіць 13-ы Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы". Сярод удзельнікаў - калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Сёлета форум праходзіць пад дэвізам "Тэатр - будучыні", акцэнт на пастаноўках маладых калектываў. Форум пашырыў свой славянскі фармат - у фестывалі бяруць удзел тэатры з блізкага і далёкага замежжа.

Аляксандр Кузняцоў, артыст тэатра і кіно (Расія): "Беларусь я вельмі люблю, мне вельмі падабаецца, тым больш гэта тэатральны фестываль. Мне гэта вельмі цікава, таму што я лічу, што гэта вялізная культура. Вядома, гэта вельмі знакавая падзея, і я вельмі рады ў гэтым удзельнічаць. І спадзяюся, што гэта будзе развівацца".

У праграме сем спектакляў - ад класікі да псіхалагічнага дэтэктыва. Запланаваны і майстар-клас вядомага расійскага артыста тэатра і кіно Аляксандра Кузняцова.