Фестываль "Пеўчае поле" прайшоў на Мядзельшчыне

13 июля 2015

"Пеўчае поле" прайшло на Мядзельшчыне. Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва сабраў больш за 600 выканаўцаў, а гэта 26 калектываў, у асноўным - аматарскіх. З іх палова - прадстаўнікі Мінскай вобласці. За 60 гадоў гісторыі фестываль з рэгіянальнага набыў статус нацыянальнага і за галоўную мэту ставіць адраджэнне харавога мастацтва.

Надзея Сербіненка пазнаёмілася з самымі яркімі харавымі калектывамі краіны. Іправізаваную рэпетыцыю аматарскі харавы калектыў з Карэлічаў праводзіць наўпрост ля Касцёла Святога Андрэя Апостала. У параўнанні з іншымі ўдзельнікамі, у жанчын ёсць адна істотная перавага – яны маюць прафесійную музычную адукацыю і выкладаюць у школе мастацтваў.

Амаль усе калектывы, якія прынялі ўдзел у фестывалі "Пеўчае поле", аматарскія. Гэта значыць, што ўсе выканаўцы ў звычайным жыцці – настаўнікі, урачы, інжэнеры, будаўнікі, а на рэпетыцыях і канцэртах – спевакі.

Свята песні і музыкі на Мядзельшчыне ладзіцца з 1052 года. За гэты перыяд фестываль з рэгіянальнага ператыварыўся ў рэспубліканскі. Сёлета "Пеўчае поле" сабрала 26 калектываў з усёй краіны.

Усіх удзельнікаў падзялілі на дзве групы. Першая - народных вакальна-харавых калектываў і выканаўцаў. Другая аб’яднала акадэмічныя хары і ансамблі. Апошнія выступалі пад скляпеннямі Касцёла Святога Апостала Андрэя, што ў аграгарадку Нарач.

У той жа час у актавай зале аднаго з нарачанскіх санаторыяў панавала кардынальна іншая атмасфера. Там выступалі народныя вакальныя калектывы. Іх песні часта суправаджаюцца танцамі, а сцэнічныя касцюмы граюць не апошнюю ролю. Гэта пацвярджаюць і спевакі з Бабруйска.

Ужо шмат гадоў галоўным арганізатарам і натхняльнікам з'яўляецца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча. Яго кіраўнік, Міхаіл Дрынеўскі, ведае, што робіць хор паспяховым.

За два дні фестываль "Пеўчае поле" аб’яднаў 500 удзельнікаў і 300 запрошаных артыстаў. Пераможцамі ва ўсіх намінацыях сталі прадстаўнікі цэнтральнага рэгіёна – Мінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў.