Фестываль арганнай музыкі загучыць у сталіцы

30 октября 2013
Выканаўцы касцёльнай музыкі збяруцца ў архікафедральным саборы Прасвятой Дзевы Марыі восьмы раз. Традыцыйна свята праходзіць у гонар апякункі ўсіх музыкантаў - Святой Цэцыліі. Сёлета творы сусветных класікаў прагучаць у выкананні музыкантаў з Беларусі, Даніі, Германіі і Аўстрыі. Дарэчы, гэтымі хвілінамі праходзяць апошнія рэпетыцыі, а распачнецца фестываль арганнай музыкі ў 19:30.

Музычныя вечары працягнуцца да 7 лістапада ўключна. Акрамя арганных мелодый, прагучаць канцэрты камернай і сучаснай музыкі, а таксама выступленне салістаў і хору архікафедральнага касцёла.