Фестываль "Напеў зямлі маёй" аб'яднаў таленты з усёй Мінскай вобласці

16 октября 2018

Вакальна-інструментальныя, танцавальныя групы, харавыя калектывы паказалі свой творчы здабытак і паспаборнічалі за галоўныя прызы фестывалю.

Хто стаў пераможцам - даведалася Наталля Кузьміцкая.

Ні ў кожнага горада, асабліва раённага, ёсць свой музычны фестываль. Дзякуючы кампазітару, ураджэнцу Пухавіцкай зямлі Ігару Лучанку Мар'іна Горка пятнаццаты год запар сустракае абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй».

Напэўна, самы шматлікі калектыў са Слуцка – аркестр рускіх народных інструментаў. Свае кампазіцыі музыканты выконваюць на старадаўніх домрах, балалайках, гуслях. На юбілейным фестывалі адзначаюць і 55-годдзе творчай дзейнасці. Да дня нараджэння мараць папоўніць і без таго вялікую скарбонку ўзнагарод.

Фестываль у Мар'інай Горцы, безумоўна, галоўная падзея для ўсіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры. Музычнае свята ахоплівае самыя розныя жанры - ад фальклорных народных спеваў да сучаснага эстраднага выканання.

Тым больш што «Напеў зямлі» - яшчэ і спаборніцтва. Галоўныя прызы – мікрааўтобус, музычная апаратура - будуць дарэчы кожнаму з аматарскіх калектываў.

Вызначыць пераможцу было сапраўды складана, некаторыя нумары нагадвалі, хутчэй, міні-канцэрты. Любанскі раён прадстаўляў калектыў "Верабейкі", які наладзіў сапраўднае падарожжа ў культурны свет свайго краю.

А Гран-пры фестывалю ў выніку атрымалі выхаванцы Клецкай школы мастацтваў. Хор "Звонкія галасы" пакарыў публіку і журы сваімі высокімі нотамі і прафесійным выкананнем.