Фестываль Моладзь за Саюзную дзяржаву аб'яднаў таленты

21 сентября 2013
У Растове-на-Доне прайшоў міжнародны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў. Гран-пры ўзяў беларус Макс Савін.

Фестывальныя падрабязнасці ў нашага культурнага аглядальніка Ларысы Гулякевіч.

Зусім маладыя - ад 16 да 25. Да позняй ночы рэпетыцыі, распеўкі, трэніроўкі. Згодна з правіламі 8-га Міжнароднага конкурсу Моладзь за Саюзную дзяржаву, удзельнічаць вакалісты могуць толькі адзін раз. Вакальныя спаборніцтвы праходзяць у два туры.
Маладыя людзі яшчэ не ведаюць, што будуць сярод пераможцаў. Наперадзе два конкурсныя дні, дзе трэба будзе паказаць не толькі свае вакальныя здольнасці, але і выявіць сябе сапраўднымі артыстамі.

Сучасны падыход журы да адбору маладых эстрадных выканаўцаў некалькі змяніўся. Калі раней першым чынам улічваліся вакальныя здольнасці, то сёння гэта артыстызм, прывабнасць і індывідуальнасць.

Парламентарыі Саюза Беларусі і Расіі, якія і заснавалі гэты фестываль у Растове-на-Доне, вырашаюць міждзяржаўныя пытанні і задачы па-даросламу, на пасяджэннях і сходах. А маладыя людзі абедзвюх краін сябруюць і спаборнічаюць, спяваюць і гутараць. Мараць сустрэцца зноў і паўдзельнічаць на прэстыжным Славянскім базары ў Віцебску.