Фестываль "Маладзечна-2017" прысвяцяць Якубу Коласу і Янку Купалу

16 мая 2017

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017" прысвяцяць Коласу і Купалу. Да 135-годдзя нашых класікаў музычны форум змянілі. У праграме фестывалю паэтычныя гасцёўні, аўтограф-сесіі, выставы і спектаклі.

За галоўны прыз конкурсу будзе змагацца 21 вакаліст. Удзельнікі з усёй краіны выканаюць нацыянальныя хіты пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга. Для музычнага форуму заслужаны калектыў падрыхтаваў прэм'еру - музычную праграму на аснове твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Традыцыйна форум доўжыцца 2 дні. Зараз у Маладзечне ідуць апошнія падрыхтоўкі. Білеты на фестываль ужо можна набыць.