Фестываль малдаўскай культуры адбыўся ў сталіцы

19 сентября 2016

Малдавія стала бліжэй. Фестываль малдаўскай культуры адбыўся ў сталіцы. Нацыянальнае каларытнае свята па традыцыі праходзіла на пляцоўцы Верхняга горада. На сцэне – жывыя малдаўскія песні ў выкананні ансамбляў і дуэтаў, харэаграфічныя замалёўкі і карагоды. Забаўная праграма ладзілася на працягу дня. Акрамя таго, народныя майстры паказалі выставу ручнікоў, дываноў і карцін са стужак. А гурманаў малдаўскай кухні частавалі нацыянальнымі мамалыгай і галубцамі. Дні нацыянальных культур у Верхнем горадзе сталі традыцыяй. У наступную суботу можна будзе бліжэй пазнаёміцца з тэмпераментным італьянскім мастацтвам. А ў нядзелю – са звычаямі яўрэйскага народа.