Фестываль "Ільняная карусель" прайшоў у Гомельскай вобласці

5 августа 2019

Свята беларускага шоўку ў гарадскім пасёлку Карма сабраў больш за 70 майстроў, рамеснікаў і амаль два дзясяткі творчых калектываў з Расіі, Украіны, Бельгіі і Аўстрыі. У праграме - ільняны парад і дэфіле, майстар-класы і выступленні. Таксама экспрэс-курсы па гісторыі льну, выкарыстанні яго ў кулінарыі, касметалогіі і вырабе адзення. Любы ахвотнік мог паспрабаваць навучыцца ткацкаму майстэрству.

Ірына Базылева, жыхарка г. п. Карма: "Я ўмею вязаць, таму мне было цікава нешта новае. Я ніколі не спрабавала, убачыла і проста зацікавілася. Я думаю, калі гэта рабіць штодня, то цяжкасці ніякай не будзе. Але як для нас, для сучасных людзей, гэта вельмі складана".

Таццяна Суглоб, кіраўнік кружка Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва: "Зараз вы ведаеце такія ўзоры, што можна саткаць такую прыгажосць, што яно не толькі прыемна, але і хораша. Вось у руку прыемна ўзяць ільняную тканіну. Цяпло такое вось, наша".

"Ільняная карусель" закруціла райцэнтр трэці раз. Дарэчы, у гэтым кутку Беларусі культуру не толькі вырошчваюць, але і перапрацоўваюць. Таму мэта арганізатараў фестывалю - зрабіць лён брэндам Кармянскага раёна.