Фестываль хрысціянскага кіно Магніфікат стартаваў у Мінску

25 августа 2014

У дзясятым форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі 17 краін. Гледачам прапануюць больш як 40 кінастужак, з іх 10 фільмаў - беларускіх рэжысёраў. Упершыню прадстаўленыя працы з Македоніі і Казахстана. Гэта дакументальныя і мультыплікацыйныя стужкі. У карцінах разглядаюцца розныя погляды на духоўнасць і сэнс жыцця.


Упершыню на фестывалі Магніфікат - такая вялікая колькасць кінакарцін. І паводле традыцыі форум прадоўжыцца ў Віцебскай вобласці ў Глыбокім, дзе ён і зараджаўся. Тут збяруцца рэжысёры, сцэнарысты, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Дарэчы, у гонар фестывалю ў Глыбокім пасадзілі алею. Дрэвы сімвалізуюць краіны - ўдзельніцы форуму. Кінапаказы прадоўжацца тут тры дні.