Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" сабраў тысячы ўдзельнікаў

21 июля 2019

Пад Мінскам разгарнулася "Грунвальдская бітва". Тысячы беларусаў і паклоннікаў старадаўнасці з-за мяжы на два дні пагрузіліся ў атмасферу Сярэдневякоўя. Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць ужо 11 раз ". Узнаўляюць падзею дэталёва - ад знешняга выгляду байцоў да тактычных перамяшчэнняў войскаў. На рысталішчы сапраўдныя рыцарскія баталіі, турніры лучнікаў і алебардыстаў. 

Сёння на фестывалі сваё майстэрства прадэманструюць коннікі. Адбудзецца конны турнір па правілах 15 стагоддзя. У экстрэмальнай бітве пераможа той, хто зможа ўтрымацца ў сядле.