Фестываль мастацтва "Вуліца Бразіл" праходзіць у Мінску

30 августа 2016

Сёлета мастакі створаць яшчэ дзесяць графіці па вуліцы Кастрычніцкай. Пяць мастакоў з Бразіліі разам з беларускімі графіцістамі на будынках заводаў і гатэляў створаць грандыёзныя карціны. Акрамя таго, размалююць і два рарытэтныя трамваі. Фестываль праходзіць у Мінску трэці год запар.

Завершыцца праект 17 верасня. На дзень вуліцу Кастрычніцкую зробяць пешаходнай. Графіцісты правядуць майстар-класы. Выступяць таксама музыканты і артысты.