Фестываль графіці з хакейным акцэнтам

11 ноября 2013
У Гомелі мастакі-райтары ператварылі агароджу ў тэматычную выставу, прысвечаную чэмпіянату свету па хакеі. Заяўкі на ўдзел у выглядзе эскізаў падалі 36 мастакоў. Да ўдзелу дапушчаныя 12 лепшых. Каб распісаць бетонавы плот пад хакей, ім спатрэбілася сем гадзін.

Акрамя маральнага задавальнення, удзельнікі фестывалю атрымалі яшчэ і прызы. За першае месца - горны веласіпед. За другое - абанемент на ўсе дамашнія матчы хакейнага клуба Гомель і за трэцяе - набор хакейнага балельшчыка.