Фестываль этнакультур Кліч Палесся сёлета стаў міжнародным

20 августа 2014

Тут дагэтуль адзначаюць усе народныя святы, а таксама захоўваюць традыцыі, абрады і рамёствы. Самабытная палеская культура ў сучасных умовах стала папулярнай шмат у чым дзякуючы фестывалю этнакультур Кліч Палесся. Ён праходзіць у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна і сёлета стаў міжнародным - чакаем у госці чукоцкі ансамбль песні і танца, данскіх казакоў, артыстаў з Польшчы, Украіны, Малдовы і нават афрыканскіх краін. Усіх сакрэтаў арганізатары пакуль не раскрываюць, але абяцаюць нямала сюрпрызаў, сцвярджае наш карэспандэнт Вольга Халадовіч (відэа).