Фестываль брэйкінгу сабраў юных танцораў з усёй краіны

7 мая 2018

Бібоі ад 7-мі да 17-ці гадоў удзельнічалі ў батлах, дэманстравалі ўзорную тэхніку выканання рухаў і свае творчыя імправізацыі. Лепшых вызначалі вопытныя танцоры, прадстаўнікі вядомых брэйк-данс каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі.

У нашай краіне гэтая танцавальная культура актыўна развіваецца. Дзеючыя чэмпіёны Еўропы па дзіцячым брэйк-дансе - каманда "Ліл Кілаз" з Беларусі.