Фестываль Беларуская музычная восень адкрываецца

28 октября 2014

Яшчэ адзін міжнародны форум пачне працаваць сёння ў Мінску. Фестываль мастацтваў Беларуская музычная восень - гэта традыцыйны праект Белдзяржфілармоніі на найбліжэйшы месяц, дзе выступяць артысты з Польшчы, Расіі, ЗША і Турцыі. У рамках форуму свае юбілеі адзначаць Ансамбль Свята і харавая капэла імя Шырмы. Пройдуць канцэрты джазавай і арганнай музыкі, вечар памяці кампазітара Яўгена Глебава і музычнае прысвячэнне 300-годдзю еўрапейскага класіка Крыстафа Глюка. Адкрыюць фестываль Віртуозы цымбал сёння ўвечар сваё мастацтва прапануе дуэт лаўрэата шматлікіх міжнародных прэмій Міхаіла Лявончыка і ўдзельніцы класічнага Еўрабачання Аляксандры Дзенісені.