Фестываль батлейкавых і лялечных тэатраў "Нябёсы" стартуе ў Мінску

4 января 2020
Батлейку на заходнепалескім дыялекце і чатыры інтэрпрэтацыі "Цара Ірада" пакажуць на "Нябёсах". Сёння ў Мінску адкрыюць шосты фестываль батлейкавых і лялечных тэатраў. Конкурсныя паказы пройдуць у Палацы мастацтваў у рамках праваслаўнага фестывалю "Радасць". Усяго за два дні - 13 паказаў ад тэатраў Брэста, Віцебска, Магілёва, Гродна, Мінска. У афішы не толькі прафесійныя трупы: прыедуць сямейны тэатр, братэрства ў гонар Серафіма Жыровіцкага і дарослы інтэрнат з Мінска. Спектаклі доўжацца ад 15 да 45 хвілін, кожны мае ўзроставае абмежаванне. Паралельна для гледачоў ладзяць майстар-класы. Уваход на прагляд спектакляў бясплатны.