Фарс у рытме танга з пазнакай 16+. Прэм'ера на сцэне Тэатра юнага гледача

13 декабря 2019
Прэм'ера на сцэне Тэатра юнага гледача. Фарс у рытме танга з пазнакай 16 +  пад назвай "8 кахаючых жанчын"  пастаўлены паводле п'есы 60-ых гадоў французскага драматурга Рабера Тама ўсяго за паўтара месяца. Рэжысёр спектакля,  мастацкі кіраўнік тэатра - Уладзімір Савіцкі. Дзеянне разгортваецца на загараднай віле, дзе жанчыны рыхтуюцца да Раства. Але свята азмрочвае раптоўная смерць гаспадара дома, якога знайшлі ў кабінеце з нажом у спіне.  Дарэчы, у беларускай сталіцы раней ужо ставілі спектакль паводле гэтай жа п'есы, але на сцэне Моладзевага тэатра. У Тэатры юнага гледача ж наступны паказ адбудзецца толькі ў студзені.