Фантазіі, мары і пачуцці мастакоў - на "квітнеючых" палотнах

19 февраля 2020
Iх аб'ядноўвае любоў да кветак. Але кожная з мастачак малюе іх па-свойму. Сваю сумесную выставу Лора Стрыжак і Наталля Харольская прэзентавалі ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Станковая і кніжная графіка, але любімая фарба – акварэль. Капрызная і непаўторная. Выпускніцы Беларускай акадэміі мастацтваў, члены Саюза дызайнераў Беларусі, Лора Стрыжак і Наталля Харольская шмат гадоў сумяшчаюць творчую дзейнасць з выкладчыцкай, рыхтуюць да прафесійнай дзейнасці будучых дызайнераў. Кветкавыя акварэлі і папяровая пластыка - вынікі шматгадовай працы мастачак у якасці ілюстратараў дзіцячай кнігі: народных казак, легенд, паэзіі для дзяцей, вобразаў беларускай і замежнай класікі.