"Еўрабачанне" ў Стакгольме праглядзелі 204 млн чалавек у 42 краінах

24 мая 2016

Гэта на 5 млн чалавек больш, чым летась. Самы вялікі працэнт людзей, якія паглядзелі "Еўрабачанне", прыпаў на Ісландыю. Нягледзячы на тое, што Германія заняла ў фінале конкурсу апошняе месца, яна першая па колькасці гледачоў "Еўрабачання" - 9,3 млн. чалавек.