"Еўрабачанне". Сёння стане вядомы ўладальнік Вялікага хрустальнага мікрафона

14 мая 2016

Сёння стане вядомы ўладальнік Вялікага хрустальнага мікрафона - галоўнага трафея "Еўрабачання". Фінал шоу пачнецца а 10-й гадзіне вечара.

Было анансавана выступленне Джасціна Тымберлейка і прэм'ера песні ад пераможца мінулага года Монса. І самае галоўнае - свае песні выканаюць артысты з 26-ці краін. Інтрыга шоу будзе захаваная да канца, паколькі сёлета змяніўся фармат аб'яўлення галасоў.

Трансляцыю фіналу "Еўрабачання" са Стакгольма будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".