"Еўрабачанне-2021" пройдзе ў Ратэрдаме

17 мая 2020
Пра гэта паведамілі арганізатары конкурсу. Рашэнне было аб’яўлена ўчора падчас праекта "Еўропа ззяе святлом". Ён выйшаў у эфір замест "Еўрабачання-2020", якое было адменена ў сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй у свеце. Праект паказваў тэлеканал "Беларусь 1".