"Еўрабачанне-2021". Апошні дзень прыёму заявак
31 января 2021
Сёння завяршаецца прыём заявак для ўдзелу ў нацадборы на "Еўрабачанне-2021". Белтэлерадыёкампанія традыцыйна выступае арганізатарам праекта як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне. Прыём заявак праходзіць на афіцыйным сайце кампаніі tvr.by. Там можна азнаёміцца з палажэннем конкурсу і размясціць неабходныя дакументы, інфармацыю пра сябе і песню.













