"Еўрабачанне-2020". Праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору праходзіць у Белтэлерадыёкампаніі

27 января 2020
У гэтыя хвіліны Белтэлерадыёкампанія пачынае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020".  Медыяхолдынг арганізоўвае праект як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне. 

Зараз у суседняй студыі "600 метраў" працуе здымачная група АТН. На прамой сувязі наш карэспандэнт Дар'я Тарасава (прамое ўключэнне).

Некалькі хвілін застаецца да пачатку праслухоўвання ўдзельнікаў нацыянальнага адбору. Студыя "600" настроеная на працу ў рэжыме жывога гуку. Пераканаць журы сваім вакалам рызыкнуць 49 выканаўцаў. Ёсць тут рэкардсмены, якія больш за 10 разоў штурмавалі сцэну нацадбору, вядомыя артысты, пачуем і новыя галасы.