"Еўрабачанне-2020" анлайн. У канцэрце возьмуць удзел прадстаўнікі 41 краіны

16 апреля 2020
"Еўрабачанне-2020" у незвычайным фармаце. 46 вяшчальнікаў будуць трансліраваць анлайн-канцэрт  "Еўрабачанне. Europe Shine A Light". Сярод іх і Белтэлерадыёкампанія. Гэты праект стане альтэрнатывай папулярнаму міжнароднаму песеннаму конкурсу, які быў адменены з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Праўда, гэтым разам  гледачы  не змогуць выбіраць тых, хто перамог  і  прайграў. 


Анлайн-канцэрт 16 мая ў 22:00 на "Беларусь 1"


У анлайн-канцэрце возьмуць удзел прадстаўнікі 41 краіны. Беларусь прадставіць музычны  праект VAL, які выйграў у нацыянальным адборы на конкурс. Фанаты атрымаюць магчымасць праспяваць разам  у міжнародным эфіры. Тэлеканал "Беларусь 1" пачне трансляцыю двухгадзіннага анлайн-канцэрта 16 мая ў 22:00.