Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне". Свята музыкі ў Валеце пачнецца а 6-й гадзіне вечара па Мінску.
У прэстыжным музычным форуме возьмуць удзел юныя таленты з 17-ці краін. Беларускі флаг на сцэне "Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра" з'явіцца ў пачатку шоу і ў сярэдзіне. Саша Мінёнак і шоу-балет "Сенсацыя" выступяць пад нумарам 9.
Назіраць за грандыёзным шоу можна будзе разам з "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Каменціраваць прамую трансляцыю будзе вядучая Агенцтва тэленавін Юлія Пярцова. Вынікі галасавання нацыянальных журы ад Беларусі аб’явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.













