Еўрабачанне-2015 пройдзе ў Аўстрыі

11 мая 2014

Ноччу галасавала ўся Еўропа. У Даніі прайшоў вялікі фінал 59-га конкурсу песні Еўрабачанне. Грандыёзнае музычнае шоу глядзелі 180 мільёнаў гледачоў па ўсім свеце. Тэа выступіў пад другім нумарам. Белтэлерадыёкампанія вяла прамую трансляцыю галоўнага музычнага шоу Еўропы ў эфіры Беларусь 1, Беларусь 24 і на сайце tvr.by


Годнае выступленне беларусаў паказала, што можна дабіцца выніку без высокіх выдаткаў. Па выніках галасавання Беларусь набрала 43 балы і заняла 16 месца. Да таго ж упершыню два гады запар Беларусь выйшла ў фінал конкурсу.


Такім чынам, наступнае Еўрабачанне пройдзе ў Аўстрыі. А сёння вечарам беларуская дэлегацыя вернецца ў Мінск. У 18:10 фанаты будуць сустракаць Тэа ў аэрапорце.