Еўрапейскі вяшчальны саюз прапанаваў альтэрнатыву "Еўрабачанню 2020"

13 апреля 2020
Нагадаем, конкурс адмянілі з-за складанага эпідэміялагічнага становішча ў свеце. Праект "Europe Shine a Light" ("Ззяй святлом, Еўропа!") у рэжыме тэлемастоў збярэ трыумфатараў песеннага форуму розных гадоў і дэлегатаў сваіх краін сёлета.

У праекце прыме ўдзел і Белтэлерадыёкампанія. Нашу краіну прадставіць дуэт VAL. У прамым эфіры на "Беларусь 1" праграма "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" выйдзе 16 мая ў 10 вечара. Каменціраваць шоу будзе Яўген Перлін.