Еўратыдзень пачаўся з рэпетыцыі

17 ноября 2015

Напярэдадні беларуская каманда ўпершыню ўбачыла галоўную пляцоўку дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" - арэну "Армеец" знутры.

Для зручнасці ўдзельнікаў пад кожную з краін вылучылі асобныя грымёркі. З раніцы прайшла і першая рэпетыцыя на сцэне. Руслан Асланаў разам з тэхнічнай камандай Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза прайшоўся па галоўных кропках свайго выступлення. Прагон запісваўся на камеры - гэта дазволіць выбраць лепшы спосаб здымак у дзень тэлетрансляцыі. За рэжымам выканання сачыла вакальны прадзюсар Руслана.

У Сафію беларуская дэлегацыя прывезла эксклюзіўнае графічнае афармленне. За кошт гэтага нумар Руслана Асланава будзе ў прамым сэнсе інтэрактыўным. Святлодыёдных матылькоў наш канкурсант будзе адсылаць прама ў залу.