Гэтай ноччу Беларусь далучылася да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"

20 мая 2018

Культурная бяссоніца ахапіла ўсю планету. Гэтай ноччу Беларусь 13-ы раз далучылася да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", гэта калі сховішча каштоўных экспанатаў адкрыта для наведвальнікаў у цёмны час сутак. Праект падтрымалі больш за 100 галерэй па ўсёй краіне. Скульптуры і карціны, якія ажылі, творы мастацтва ў танцы і на целе чалавека, тэматычныя квэсты і музычныя перфомансы. Упершыню ў акцыі паўдзельнічаў нават кінатэатр. А вось радавое гняздо Радзівілаў - музей-запаведнік "Нясвіж" - не толькі традыцыйна далучылася да акцыі, але і з размахам адзначыла 25-годдзе. На замкавай плошчы група J:МОРС прапанавала спецыяльную праграму "Натхненне - Нясвіж".

"Нясвіж" не абмежаваўся ноччу, забаўлялі гасцей і днём. Касцюмаваныя тэатралізаваныя паказы, прыгодніцкі квэст у ратушы і на замкавых валах, фотазоны. А Радзівілы - Сіротка, Рыбанька і Антоній Вільгельм, якія валодалі замкам у розныя часы, - правялі гасцей па залах і пакоях, распавялі сямейныя таямніцы і вучылі танцаваць паланэз.