Этнафолк у выкананні студэнтаў Акадэміі мастацтваў

5 марта 2017

У канцэртнай зале "Верхні горад" адбыўся сольны канцэрт маладога этнакалектыву "Малала". Музычны праект створаны стыпендыятам спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных студэнтаў Юльянай Шырмо. Народныя славянскія песні і літаратурна-драматычныя ўрыўкі ў сучасных аранжыроўках былі выкананы на рэдкіх інструментах -- кельцкай арфе, акарыне, варгане і казу.

Юльяна Шырмо, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў:

"Усе песні аб'яднаныя адной сюжэтнай лініяй з дапамогай беларускага фальклору, г.з. мы ўзялі беларускія народныя песні, невялікія выразкі з іх і аб'ядналі іх у сюжэтную лінію".

Апроч беларускіх этнічных матываў у аснову музычнай пастаноўкі леглі рускія і польскія народныя песні.