Этнафестываль "Святая Сонца" пройдзе ў гэтыя выхадныя ў музейным комплексе "Дудуткі"

16 июня 2018

Перанесціся ў часы паганства, пачуць кліч продкаў, станцаваць у карагодах, прыняць удзел у традыцыйных беларускіх абрадах, а таксама ўшанаваць хвалу Сонцу як галоўнаму сімвалу жыцця. Усё гэта можна зрабіць на купальскім этнафестывалі "Святая Сонца", які ў гэтыя выхадныя пройдзе ў музейным комплексе "Дудуткі".

Афіцыйны старт праграмы - у 11 гадзін. Дзве музычныя сцэны, кірмаш майстроў, майстар-класы па пляценні вянкоў і адукацыйныя лекцыі на тэму Купалля. А яшчэ двухгадзіннае фаер-шоу і, зразумела, пошук той самай папараць-кветкі. Выбраць занятак па душы на двухдзённым фэсце - не праблема. Толькі сон у праграме не прадугледжаны: апусканне вянкоў у ваду вызначана на 5 раніцы. А затым ізноў купальскія песні і танцы. Білеты на фэст можна набыць у касе музейнага комплексу "Дудуткі".