Эпоху шляхты ўзгадалі ў Маладзечне

3 марта 2016

Там упершыню прайшоў моладзевы баль. Урачысты паланез, рускі вальс, прызнанні ў каханні - лепшыя традыцыі XIX стагоддзя паказалі ў адным святочным вечары. Дарэчы, творчы праект стаў абаронай дыплома студэнткі 5-га курсу Універсітэта культуры і мастацтваў Алесі Каролік. Шляхецкі баль праходзіў у інтэрактыўным фармаце тэатралізаванай пастаноўкі з выступленнем духавога, струннага і вакальнага ансамбляў.

Дрэс-код для гасцей і ўдзельнікаў быў абавязковым. Дзяўчаты - у вячэрніх сукенках, хлопцы - у касцюмах і фраках. Музычны каледж імя Агінскага аб'яднаў каля сотні маладых людзей.