Эпатажныя рашэнні і аўтарскі погляд

17 марта 2014
Конкурс маладых дызайнераў Галерэя стылю ўжо трэці раз збірае крэатыўных і перспектыўных. Дваццаць мадэльераў ва ўзросце ад 17 гадоў прывезлі свае калекцыі з розных куткоў краіны. Хтосьці прэзентуе аўтарскія ўбранні не ўпершыню, але для большасці гэта дэбют. Надзея Сербіненка пра вынаходкі для модніц.


Сёння прыстанак творчай інтэлігенцыі сталіцы - галерэя Міхаіла Савіцкага - на некалькі гадзін ператварыўся ў Дом моды. Ужо праз некалькі хвілін на гэты подыум паднімуцца мадэлі, якія рыхтаваліся да паказу некалькі месяцаў. Але зараз самая напружаная праца адбываецца менавіта на бэкстэйджы.
Зборная Беларусі па цырульніцкім мастацтве адкрывае моднае дзейства. Іх прычоскі заўсёды неверагодна складаныя па канструкцыі. Какошнік з белых нітак, звівістыя рогі і велізарныя кароны - усё гэта дапаўняе стыль мілітары.
Сёстры-двайняты Барбара і Катарына прыехалі на конкурс з Гродна. Для іх калекцыя з пяці камплектаў адзення дэбютная. Сямнаццацігадовыя дзяўчынкі робяць акцэнт на геаметрычных формах, цікавым прынце і металічных аксесуарах з маланак.
А вось Аліна Зіновіч, пяцікурсніца Акадэміі мастацтва, прэзентуе пятую аўтарскую калекцыю. Асноўныя матывы - гатычная Іспанія і кантрастная двухколернасць.
Тэатр моды Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прадстаўляе на конкурсе дваццаць студэнтак-мадэляў. Меланхолія, Чароўнасць Прагі, Графіка Надзеі, Верона. Такія рамантычныя назвы юныя дызайнеры абралі для сваіх калекцый. Дарэчы, лепшымі дызайнерамі сталі Катарына і Барбара Былеўскія. Менавіта яны будуць дэманстраваць сваю асенне-зімовую калекцыю на міжнародным Тыдні моды ў Львове.