Эніа Марыконэ сёння пачне працаваць з беларускімі музыкантамі

6 ноября 2013
Рэпетыцыя без абмежаванняў па часе. Кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор Эніа Марыконэ сёння пачне працаваць з беларускімі музыкантамі. Падрыхтаваць праграму маючага адбыцца канцэрта ў Мінску дапаможа асабісты хормайстар італьянскага віртуоза. Рэпетыцыя пройдзе ў вялікай студыі Дома радыё з найноўшым абсталяваннем. І ўжо ў пятніцу на сцэне Мінск-Арэны з Марыконэ выступяць больш за дзве сотні беларускіх артыстаў - Прэзідэнцкі аркестр, Дзяржаўны акадэмічны і хор Белтэлерадыёкампаніі. За дырыжорскім пультам сам маэстра.

Эніа Марыконэ, кампазітар, дырыжор, аранжыроўшчык (Італія): Я буду разважаць над партытурай усе дні перад канцэртам. Я спадзяюся, што аркестр і хары будуць выдатнымі, удасца спрацавацца. Мы разам нясём адказнасць перад публікай, якая прыйдзе на гэты канцэрт.

Эніа Марыконэ ўвайшоў у гісторыю як Моцарт кінематографа. Уладальнік прэмій Оскар, Залаты Глобус, і Грэмі напісаў больш чым чатыры сотні саўндтрэкаў. Сусветную вядомасць яму прынёс фільм Прафесіянал з Бельмандо ў галоўнай ролі. У Мінску кампазітар на сцэне адсвяткуе 85-гадовы юбілей у рамках сусветнага турнэ Лепшае за жыццё.