Эндру Бёрн раскрыў сакрэты вакальнага майстэрства ў Беларускай акадэміі мастацтваў

18 октября 2016

Брадвейскі коўч  у Мінску. Напрамую  з Нью-Ёрка маэстра Эндру Бёрн раскрыў сакрэты вакальнага майстэрства ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Акцёры беларускіх тэатраў разам разабралі па нотах сусветна вядомы мюзікл Next to normal. Над пастаноўкай ліцэнзаванай версіі брадвейскага хіта сёння працуе тэатр "Тэрыторыя мюзікла".

Эндру Бёрн, педагог па вакале (ЗША): "У гэтым  мюзікле мноства мелодый у стылі поп-рок. Я прыехаў працаваць з беларускімі артыстамі і хацеў бы іх навучыць, як правільна працаваць і  як у нас працуюць артысты, калі рыхтуюць мюзікл. Я тут дапамагаю беларускім выканаўцам ставіць галасы, накіраваць іх на патрэбную хвалю, каб яны спраўляліся з гэтым стылем выканання".

У Мінску Эндру Бёрн дасць усяго тры вакальныя ўрокі і  два тыдні будзе працаваць з беларускімі салістамі тэатра "Тэрыторыі мюзікла".