Лізавета Міснікова прыняла ўдзел у фотасесіі

8 октября 2019

Ва ўсёй красе сёння здымалі фотакамеры і нашу ўдзельніцу на дзіцячым "Еўрабачанні".

Лізавета Міснікова разам са сваім балетам прыняла ўдзел у фотасесіі. На пляцоўцы з юнымі артыстамі працавала фотамастачка і кліпмейкер Ганна Герт. Перад аб'ектывам камеры выканаўца паўстала ў тым жа вобразе, што і на сцэне нацыянальнага адбору. Падчас фотасесіі каманда эксперыментавала з папяровымі фонамі - 11 метраў разнаколернага атрыбуту студыйнай здымкі разарвалі на шматкі дзеля эфектнага кадра. Лепшыя здымкі неўзабаве ўпрыгожаць афіцыйны сайт і буклет дзіцячага "Еўрабачання-2019".

Таксама сёння Лізавета запісала і англамоўнае інтэрв'ю для замежнай прэсы. Графік выканаўцы насычаны: наш дэлегат на шоу наведвае ўрокі вакалу, харэаграфіі. Зараз каманда артысткі распрацоўвае сцэнічныя касцюмы. Нагадаем, Лізавета Міснікова прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" з кампазіцыяй "Попельны". Конкурс адбудзецца 24 лістапада ў Глівіцэ.