Алена Спірыдовіч святкуе 30 гадоў творчай дзейнасці

2 сентября 2013

З ёй асацыіруюць Славянскі базар, Лістапад і Кінатаўр. Вядомая вядучая Алена Спірыдовіч святкуе 30 гадоў творчай дзейнасці. Заслужаная артыстка Беларусі пачынала кар'еру ў якасці журналіста. Пасля атрымання дыплома Белдзяржуніверсітэта трапіла на беларускае тэлебачанне і працавала рэдактарам. Неўзабаве ёй даручылі правесці тэлемост з Масквой, і першы выхад у эфір прынёс поспех. Сёння Алена Спірыдовіч з'яўляецца асобай шматлікіх фестываляў, конкурсаў, святочных канцэртаў. Яна запатрабаваная не толькі ў Беларусі, але і Расіі, куды яе рэгулярна запрашаюць весці маштабныя культурныя форумы. Калектыў Белтэлерадыёкампаніі далучаецца да віншаванняў нашага калегі.