Экспазіцыю лялек розных эпох і народаў прадставілі ў галерэі Вашчанкі ў Гомелі

13 марта 2020
Антыкварныя, вінтажныя і калекцыйныя. Экспазіцыю лялек розных эпох і народаў прадставілі ў галерэі Вашчанкі  ў Гомелі. У выставачны праект увайшлі больш чым 200 лялек, а таксама лялечная мэбля, посуд прамысловай вытворчасці і ручной работы. Усе яны створаныя ў розныя перыяды ў Францыі, Германіі, ЗША, Швецыі, Японіі і СССР. Шматлікія экспанаты з прыватных калекцый прадставілі ўпершыню. На выставе можна ўбачыць "доўгажыхара" калекцыі - ляльку Соню, якой амаль 130 гадоў. Яна была вырабленая ў 1891 годзе на знакамітай нямецкай фабрыцы.