Экспазіцыя ўсходняга мастацтва "Хэнань" у сталічным кінатэатры "Цэнтральны"

21 августа 2019

Выстава  перад кінасеансам. Экспазіцыя ўсходняга мастацтва "Хэнань" ад беларускага аўтара Марыі Завадскай  у сталічным кінатэатры "Цэнтральны". Для беларускай мастачкі  гэта своеасаблівая прэм'ера. Работы - усходні мастацкі мікс у традыцыях кітайскай і японскай тэхнік малявання.

Усе карціны намаляваныя мінеральнымі фарбамі на рысавай паперы і нясуць спакой і філасофскія разважанні. Гэтым і адрозніваецца ўсходняе мастацтва ад еўрапейскага.