Экспазіцыя, прысвечаная Валянціну Елізар’еву, адкрылася ў Палацы Рэспублікі

30 марта 2017

Вялікі фотарэпартаж пра Валянціна Елізар’ева. У сценах Палаца Рэспублікі адкрыта экспазіцыя, прысвечаная заснавальніку беларускай школы балета.

Напярэдадні юбілею (народнаму артысту спаўняецца 70 у кастрычніку) рухі мэтра на камеру фіксаваў прыхільнік яго творчасці, фатограф-пачатковец. Мікіта Фядосік змог знайсці агульную мову з харэографам і атрымаць пропуск у закуліснае жыццё майстра. Тут каля паўсотні кадраў, на якіх рэпетыцыі Елізар’ева з артыстамі балета. Дарэчы, сёлета, праз 7 гадоў творчай паўзы, Валянцін Мікалаевіч вернецца на сцэну Вялікага тэатра Беларусі з новай рэдакцыяй свайго балета "Спартак".

Балетмайстар працягвае сваю творчую дзейнасць у вядучых тэатрах Еўропы. У свой юбілей Валянцінаў Елізар’еў таксама выступіць рэжысёрам канцэрта "Зоркі сусветнага і беларускага балета".