Пейзажныя работы і сакральныя творы. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае на новую экспазіцыю жывапісных работ "Магніфікат". Гэта персанальная выстава беларускага мастака Паўла Кандрусевіча, якая змяшчае работы у розных мастацкіх стылях і тэхніках. Будынак музея - культавая пабудова сярэдзіны 19 стагоддзя, у мінулым быў касцёлам святога Мацвея, потым - Успенская царква, зараз – храм мастацтва. Менавіта такая гісторыя музея ў Раўбічах і натхніла мастака.
На экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі фрэсак і ікон, зробленых Паўлам Кандрусевічам ў розных храмах Беларусі.
Экспазіцыя Паўла Кандрусевіча ў Музеі беларускага народнага мастацтва
23 июля 2020













