Экспазіцыя "Мінск-Гановер" аб'яднала каля сотні твораў беларускіх і нямецкіх фатографаў

28 августа 2019

Частка Германіі - у Верхнім горадзе Мінска. У арт-гасцёўні "Высокае месца" - фотаэкспазіцыя "Мінск-Гановер". Яна аб'яднала каля сотні твораў беларускіх і нямецкіх фатографаў. Летась яны на працягу дзесяці дзён былі ў Германіі, дзе і зрабілі выставачныя здымкі. Праз каляровыя і чорна-белыя кадры аўтары паказалі моманты з жыцця нямецкіх гарадоў.

Убачыць фотавыставу "Мінск-Гановер" можна да пачатку верасня.