Экспазіцыя карунак з чорнай, белай і каляровай паперы праходзіць у сталіцы

15 сентября 2018

Ажурныя ўзоры беларускіх выцінанак ад маладзечанскіх майстроў. Экспазіцыя карунак з чорнай, белай і каляровай паперы праходзіць у сталіцы. Выстава складаецца з работ трох мастакоў маладзечанскай школы выцінанкі. На палотнах - філасофскія і міфалагічныя матывы.

Больш падрабязна разгледзець узоры сучасных выцінанак, як аднаго са старажытных відаў дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва Беларусі, можна ў Нацыянальным гістарычным музеі.