Экспазіцыя жывапісу і арт-аб'ектаў Ганны Сілівончык прымеркавана да выхаду зборніка вершаў і казак для дарослых

24 февраля 2020
"Шмат літар", але не ў кнігах, а ў выяўленчым мастацтве. Экспазіцыя жывапісу і арт-аб'ектаў Ганны Сілівончык прымеркавана да выхаду ў свет яе зборніка вершаў і казак для дарослых. Не абмяжоўваючы сябе рамкамі палатна, Ганна актыўна працуе з аб'ёмнымі формамі, эксперыментуе з рознымі выяўленчымі сродкамі. У яе работах літары іграюць ролю дэкаратыўнага элемента.

На выставе прадэманстраваны больш за 70 работ розных перыядаў творчасці Ганны Сілівончык.