Экспанаты беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўбачаць у Расіі

16 августа 2014

Аб гэтым нашым журналістам паведаміў дырэктар гэтага музея Мікалай Скобелеў. Паводле задумы стваральнікаў сумеснага праекта, лейтматывам стане бітва за Маскву і іншыя расійскія гарады. І нашаму музею, сцвярджаюць спецыялісты, ёсць што паказаць. Дарэчы, гэта не першая сумесная выстава Саюзнай дзяржавы. У Мінску ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў гэтыя дні кожны можна ўбачыць больш за сотню палотнаў рускіх і беларускіх мастакоў. Як развіваецца адзін з галоўных музеяў краіны, які толькі за месяц, у прамым сэнсе слова, паказаў вайну практычна 60 тысячам турыстаў - ведае Улада Карніцкая.




Туш, аловак, вугаль, акварэль. Але ёсць у іх і агульная рыса - напісаныя яны падчас вайны альбо ледзь пазней. Тут у адной з залаў больш за 100 экспанатаў. Некаторыя з гэтых палотнаў нават праехалі некалькі сотняў кіламетраў. І ўсё для таго, каб апынуцца на першай сумеснай выставе Беларусі і Расіі ў новым музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Цэнтр экспазыцыі - палатно народнага мастака Беларусі Яўгена Зайцава. На ім намаляваны сталічны парад партызан 44-га. Стомленых, але ганарлівых і непакорных герояў мастак пісаў два гады.


Хоць сам парад доўжыўся ўсяго некалькі гадзін… Гэта эксклюзіўныя кадры 1944-га. Нядзеля, 16 ліпеня, на полі былога іпадрома ў Мінску сабраліся больш за 30 тысяч партызан. Змардаваныя яны прайшлі маршам па вуліцах разбуранай сталіцы.


Аб гэтай гістарычнай падзеі Наталля Філіповіч не раз чула ад сваёй сястры і маці. Таму да гэтага палатна, якое цалкам перадае атмасферу партызанскага парада, у аднаго з аўтараў сумеснага расійска-беларускага творчага праекта стаўленне асаблівае. Наталля Філіповіч гаворыць: нават калі паўстала ідэя гэтай выставы, над тэмай доўга не думала


Наталля Філіповіч, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: Гэтая тэма раскрывае творчасць рускіх і беларускіх мастакоў, якія і прайшлі па той вайне або ў сілу акалічнасцяў апынуліся на акупаванай тэрыторыі і маглі выжываць і працаваць таксама на карысць Радзімы.


Пераможцы - і ў творчасці разам, а менавіта так завецца гэты праект Саюзнай дзяржавы. Як адзначылі тут, гэта толькі пачатак супрацоўніцтва расійскай і беларускай музейнай справы. Ужо ў наступным годзе экспанаты фонду нашага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўбачаць у Маскве.


Прычым, па суседстве на стэлажах будуць стаяць гістарычныя каштоўнасці з цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары і музея Узброеных сіл Расіі


Мікалай Скобелеў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: Зараз заканчваецца праца над канцэпцыяй гэтай выставы. І ў адпаведнасці з задумай яе стваральнікаў мы будзем падбіраць музейныя прадметы. Зараз ёсць папярэдняя дамоўленасць аб тым, што іх у першую чаргу цікавяць тыя прадметы, якія маюць дачыненне да абароны Масквы.


А пакуль гэтыя экспанаты яшчэ можа ўбачыць любы ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адчынены напярэдадні галоўнага свята незалежнай Беларусі - а гэта ўсяго-та, па сутнасці, ледзь больш за месяц таму - ён ужо паспеў прыняць больш як паўсотні тысяч наведвальнікаў. І не думае пераставаць здзіўляць наведвальнікаў будучых: зусім хутка, абяцаюць, у музеі з'явіцца абсалютна новы 3D экран са стылізаванай хронікай.