"А ў нас у двары..." Фотавыстава пад адкрытым небам пачала працаваць у Лошыцкім парку каля флігеля. Напрыканцы XIX - пачатку XX стагоддзяў тут жыў кіраўнік Лошыцкай сядзібы. У савецкі час драўляны будынак быў ператвораны ў шматкватэрны жылы дом, а ў дзевяностыя ён стаў адміністрацыйнай установай. Старонкі жыцця былых жыхароў захаваліся ў чорна-белых здымках. Праз хатні фотаархіў можна дакрануцца да гісторыі 70-х гадоў мінулага стагоддзя, якая і паказана на экспазіцыі оўпэн-эйр.
Фотавыстава працуе і ў анлайн-рэжыме на сайце Музея гісторыі горада Мінска.
Экскурс у мінулае - на фотавыставе ў Лошыцкім парку
22 июля 2020













