Эксклюзіўныя экспанаты Амана выставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

19 сентября 2019

Каштоўны груз вагай на паўтоны даставілі з Нацыянальнага музея султаната. Больш за сто прадметаў - ручная работа XX і XXI стагоддзяў. Упрыгожванні, посуд і дываны адлюстроўваюць мікс традыцый Індыі, Іарданіі і Кітая. Упершыню за межамі Амана пакажуць і галоўны набытак усходняга рамяства, які намаляваны нават на дзяржаўным флагу, - цырыманіяльныя кінжалы.

Выстава падоўжыцца да студзеня. За гэты час мастацтвазнаўцы прачытаюць некалькі лекцый пра культуру Усходу і падрабязна пазнаёмяць з экспазіцыяй.