Эксклюзіўнае інтэрв'ю з акцёрам Сяргеем Гармашам

22 октября 2017

Прэм'еру аднаго з самых нашумелых фільмаў сучаснасці чакаем на будучым тыдні. На вялікія экраны выходзіць "Мацільда" расійскага рэжысёра Аляксея Учыцеля.

Задоўга да публічных паказаў у грамадстве ўзнік рэзананс - за або супраць экранізаванай гісторыі рамантычных узаемаадносін цэсарэвіча Мікалая II і балярыны імператарскага тэатра Мацільды Кшэсінскай. Перадпрэ'мерныя паказы прайшлі ў Маскве, Пецярбургу і Мінску.

Прадстаўляць кінахіт у беларускую сталіцу прыехаў прадзюсар фільма Аляксей Разанцаў і народны артыст Расіі Сяргей Гармаш, які выканаў ролю Аляксандра III. Пагаварыла з артыстам тэт-а-тэт наш карэспандэнт Вольга Мядзведзь (відэа).

Аб якой ролі марыць народны артыст, які ўвасобіў больш як паўтары сотні кінапрац, аб першай сустрэчы з сябрам Алегам Янкоўскім і любові да Мінска Сяргей Гармаш распавядзе ў "Актуальным інтэрв'ю" ў гэтую сераду ў нашым эфіры.